КНІГАДРУКАВАННЕ Ў МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЕ І ВА УКРАІНЕ
Ў XVI–XVII СТСТ.
Пачатак кнігадрукавання ў Маскве. Перадумовы ўзнікнення кнігадрукавання ў Маскве. Развіццё кніжнага гандлю. Ананімная тыпаграфія і яе выданні. Характар друку і афармлення. Першая дзяржаўная тыпаграфія ў Маскве. Дзейнасць першадрукароў І. Фёдарава і П. Мсціслаўца. Першая даціраваная руская друкаваная кніга «Апостал». Афармленне і арнаментыка першых маскоўскіх кніг. Дзейнасць Івана Фёдарава ў Заблудаве. «Евангелле вучыцельнае». Значэнне дзейнасці Івана Фёдарава ў гісторыі кнігадрукавання. Пераемнікі Івана Фёдарава.
Пачатак кнігадрукавання ва Украіне. Львоўская тыпаграфія Івана Фёдарава, яе выданні, афармленне. Львоўскі Апостал – першая друкаваная ўкраінская кніга. Азбука Івана Фёдарава. Распаўсюджванне кнігадрукавання. Астрожская Акадэмія і тыпаграфія, яе выданні, афармленне. Астрожская Біблія Івана Фёдарава. Страцінская і Крылаская тыпаграфіі Гедэона Балабана.
Брацкае кнігадрукаванне ва Украіне. Кнігадрукаванне лацінскім шрыфтам. Брацтвы, іх дзейнасць у галіне асветніцтва і кнігадрукавання. Брацкая тыпаграфія ў Львове, яе дзейнасць, тэматыка выданняў. Міхаіл Слёзка. Кнігадрукаванне лацінскім шрыфтам. Арнаментыка і паліграфічнае выкананне.
Пачатак кнігадрукавання ў Кіеве і Чарнігаве. Тыпаграфія Кіева-Пячэрскай лаўры. Тэматыка, афармленне выданняў. Дзейнасць Е. Плецянецкага, Інакенція Гізэля. «Анфалагіён» 1619 г. Выданне першых тлумачальных слоўнікаў. Памва Бярында. Выданне Пралогаў і Кіева-Пячэрскага пацерыка. Украінская школа кніжнай графікі. Гравёр Ілія. Тыпаграфія Троіца-Ільінскага манастыра ў Чарнігаве. Дзейнасць Лазара Барановіча, Іаана Максімовіча. Тэматыка, афармленне, распаўсюджванне выданняў.
Перасоўныя тыпаграфіі ва Украіне. Перасоўныя тыпаграфіі Кірыла Транквіліёна Стаўравецкага і Паўла Дамжыў-Лютковіча. Тыпаграфія ў Рахманава. Вучыцельнае Евангелле. Афармленне, тыпаграфскі матэрыял.
Маскоўскі Друкарскі двор у канцы 16 – пачатку 17 стст. Узнаўленне кнігадрукавання ў Маскве пасля ад’езду І. Фёдарава і П. Мсціслаўца. Тэрміналогія тыпаграфскай справы Маскоўскай дзяржавы. Дзейнасць Івана Цімафеева Нявежы, Андроніка Нявежы, Анісіма Радзішэўскага, Мікіты Фофанава, Кандрація Іванова. Стварэнне мікіцінскага шрыфта. Правінцыяльнае кнігавыданне ў Ніжнім Ноўгарадзе і Аляксандравай Слабадзе. Тэматыка, рэпертуар, афармленне старадрукаванай рускай кнігі.
Кнігадрукаванне ў Маскоўскай дзяржаве ў сярэдзіне 3-й чвэрці 17 ст. Асветніцтва ў Маскве ў 17 ст. Узнікненне школ. Стварэнне Славяна-Грэка-Лацінскай акадэміі. Рэпертуар выданняў Друкарскага двара. Шрыфты, афармленне кніг. Першы тытульны ліст. Дзейнасць В. Бурцова-Пратапопава. Выданне вучэбнай літаратуры. Азбукі, Граматыка Мялеція Сматрыцкага. Змены ў тэматыцы выданняў. Кніжны гандаль і распаўсюджванне кніг. Буйнейшыя прыватныя бібліятэкі 17 ст. Рукапісная кніга і яе распаўсюджванне. Рукапіcныя «Веставыя пісьмы» («Куранты») – зародак рускага перыядычнага друку.
Кнігадрукаванне ў Маскве апошняй чвэрці 17 ст. Дзейнасць Сімяона Полацкага. Верхняя тыпаграфія і яе выданні, іх афармленне. Рыфматворны Псалтыр Сімяона Полацкага. Выдавецкая дзейнасць Карыёна Істоміна. Буквар К. Істоміна – помнік рускай педагогікі 17 ст. Першыя друкаваныя кнігі па ваеннай справе, праву, гандлі. Развіццё тэхнікі друку. З’яўленне глыбокага друку. Майстры кнігі: Г. Благушын, С. Ушакоў, Леў Бунін, Г. Трухменскі. Выкарыстанне рукапіснай кнігі ў апазіцыйных мэтах.